Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364139
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62791)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21319)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21692)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8692)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3462)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20644)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)

Название: Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: реферат Добавлен 02:05:15 31 марта 2004 Похожие работы
Просмотров: 74 Комментариев: 21 Оценило: 4 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать

Мікалай Плавінскі

Вайна была адной з характэрных з`яваў сярэднявечнай рэчаіснасці. Чалавек сярэдявечча мусіў перманентна сутыкацца з вайной, яна стала непазбежнай часткай яго жыццядзейнасці.

Дзіцячыя гульні паўтараюць жыццё бацькоў. Таму распаўсюджанне мілітарных цацак у матэрыяльнай культуры старажытнарускіх гарадоў не выпадковае. Гэтыя цацкі могуць выступаць вельмі каштоўнымі крыніцамі па гісторыі зброі. Знешні выгляд узбраення перадаваўся тагачаснымі майстрамі з вялікай дакладнасцю як на высокамастацкіх вырабах, так і на прымітыўных пабытовых прадметах.

Мілітарныя цацкі старажытнарускага перыяду з тэрыторыі Беларусі можна падзяліць на два віды: мілітарная мініяцюра - гліняныя фігуркі-салдацікі і дзіцячая "зброя" (драўляныя імітацыі прадметаў узбраення)[1].

На тэрыторыі Беларусі знойдзены шэраг цэлых і фрагментаваных фігурак-салдацікаў. З гарадзішча Маскавічы паходзіць фігурка пешага ваяра з белай азёрнай гліны[2]. Яна датуецца 12 – 13 стст. Дэталіроўка вельмі схематычная. Больш-меньш прапрацаваны толькі рысы твару, паказаны пас і даспех (мал.1). Схематычнасць выявы выклікала ўзнікненне розных меркаванняў пра тып даспеху. Георгі Ласкавы лічыць, што гэта пласцінкавы (лускавы) панцыр[3]. Але, калі прыняць такі пункт гледжання, трэба згадзіцца з тым, што перад намі выява ўнікальнейшага лускавога даспеху з каптуром. Якіх-небудзь аналогій такому гарнітуру ў сярэднявечных усходнееўрапейскіх матэрыялах няма (магчымасць яго існавання ўвогуле малаверагодная). Таму, на мой погляд, больш адпавядаючай рэчаіснасці будзе інтэрпрэтацыя даспеха фігуркі як кальчугі з каптуром. Такая кальчуга была вядомая і на Русі[4] і ў Польшчы[5]. Даспех салдаціка вызначыла як кальчугу і даследчык гарадзішча Маскавічы Людміла Дучыц[6].

Фрагмент глінянага салдаціка (верхняя частка цела з галавой у высокім яйкападобным нагалоўі) быў знойдзены ў Ваўкавыску[7]. Рысы твару прапрацаваны схематычна (мал.2:6). Ніжняя частка фігуркі адсутнічае, але, дзякуючы шматлікім аналогіям, можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што перад намі фрагмент выявы вершніка. Падобныя паліваныя салдацікі акрамя Ваўкавыска былі знойдзены ў Кіеве, Ваіні, Вышгарадзе, Драгічыне Надбужскім, Галічы, Ноўгарадзе (мал.2)[8]. Усе яны першапачаткова былі вылеплены як вершнікі на конях[9]. Дэталіроўка ўсіх фігурак схематычная. Добра прапрацаваны толькі высокія яйкападобныя нагалоўі і шырокія пасы. Наконт характару нагалоўяў у літаратуры было выказана два меркаванні. Адныя аўтары бачаць у іх "княжацкія" шапкі[10]. Другія лічаць іх шлемамі[11]. Я прытрымліваюся другой трактоўкі. Вышыня звона, які часам знітаваны з некалькіх частак, адсутнасць альбо нявыяўленасць "аколыша" (бо гэта не "аколыш", а абруч, які змацоўвае пласціны звона) сведчаць, што на галавах салдацікаў паказаны яйкападобныя шлемы (за выключэннем фігуркі з Ваіні (мал.2:3), нагалоўе якой сапраўды варта трактаваць як шапку.

Калі ў Ваўкавыску быў знойдзены вершнік без каня, дык у Слуцку - конь без вершніка. Даўжыня фігуркі - 7 см. Яна была пакрыта палівай зялёнага колеру, датуецца 12 – 13 стст.[12] Галава і ногі каня не захаваліся. Ад вершніка засталіся толькі вельмі схематычна паказаныя ногі. Найбольш дэталёва прапрацавана конская вупраж. Падобныя коні былі знойдзены ў Кіеве і Уладзіміры Валынскім (мал.4)[13]. Ва ўсіх выпадках ад вершнікаў захаваліся толькі ногі, радзей кісці рук (часам са зброяй).

Можна вызначыць агульную для ўсіх паліваных салдацікаў рысу, характэрную і для знаходак з тэрыторыі Беларусі. Пры ўсёй схематычнасці фігурак вылучаецца шэраг добра прапрацаваных элементаў. Гэта атрыбуты прафесыйнага ваяра-дружынніка - індыкатары яго сацыяльнага статусу: шлем, пас, зброя, конская вупраж[14].

Да дзіцячай "зброі" належаць драўляныя імітацыі прадметаў узбраення. Гэтай катэгорыі рэчаў больш пашанцавала з вывучэннем. Існуе параўнаўча шматлікая літаратура, прысвечаная знаходкам з Паўночнага Захаду Русі[15]. Праведзеныя даследаванні дазваляюць меркаваць, што дзіцячую "зброю" можна выкарыстоўваць як крыніцу па гісторыі ўзбраення. Але пэўная схематычнасць выяваў вымагае асцярожнасці ў інтэрпрытацыях[16]. Абсалютную большасць адзінак у "комплексе" драўлянага "узбраення" складаюць мечы. Але сустракаюцца і наканечнікі дзідаў, лукі, стрэлы, кінжалы і нават сякеры[17].

На тэрыторыі Беларусі рукаяткі драўляных мечаў былі знойдзены ў Гародні, Менску, Бярэсці, Слуцку, Слоніме:

Месца знаходкі Колькасць экзэмпляраў Датыроўка Малюнак Крыніца інфармацыі
Гародня 4 12 ст. 5:5-8 Воронин, 1954. С. 64. Рис. 27:4-7
Менск 1 12 – 13(?) стст. 3 Загорульский, 1982. С. 214. Рис.36
Бярэсце 7 12 – 13 стст. 6,7 Лысенко, 1985. С. 320, 322
Слуцк 1 Сяр. 13 ст. 5:4 Лысенко, 1974. Рис. 48:13
Слонім 1 13 ст. 5:3 Зверуго, 1989. Рис. 39:9

Рукаяткі маюць розныя памеры, што сведчыць пра розны ўзрост іх уладальнікаў. Навершы рукаятак могуць быць трохвугольнай, пяцівугольнай, паўкруглай, прамавугольнай формаў. Практычна ўсе яны прапрацаваныя вельмі схематычна, што ўскладняе магчымасць іх ідэнтыфікацыі з рэальна існаваўшымі тыпамі мечаў. Вылучаецца з агульнай масы толькі рукаятка меча з Менску[18] (вышыня - 11,8см, шырыня часткова захаванага навершша – 4 см, таўшчыня рукаяці - 0,95 см). Яна адрозніваецца якасцю прапрацоўкі дэталяў (мал.3). Наверша можна атаясаміць з навершамі мечаў тыпу ІІ паводле Анатоля Кірпічнікава[19].

Апроч рукаятак у Бярэсці быў знойдзены і цэлы драўляны меч сярэдзіны 12 ст. (мал.7). Ён мае даўжыню 86 см, шырыню ляза 6,3 см, таўшчыню ляза 3,4 см. Навершша круглай формы прапрацавана вельмі схематычна.

Назіранні над матэрыяламі з тэрыторыі Беларусі дазваляюць зрабіць наступныя высновы. Драўляныя мечы сустракаюцца ў культурных слаях гарадоў Заходняй Русі ў 12 – 13 стст., у той час як на Паўночным Захадзе яны вядомыя яшчэ з 8 ст.[20]. Знаходкі з тэрыторыі Беларусі пацвярджаюць думку даследчыкаў пра магчымасць падзелу драўляных мечаў на зробленыя самімі дзецьмі і выкананыя дарослымі, зразумела з большым майстэрствам[21]. Для першых характэрна схематычнасць прапрацоўкі дэталяў. У гэтай схематычнасці і прымітыўнасці губляюцца практычна ўсе істотныя асаблівасці канструктыўных элементаў рукаяткі, што зводзіць інфарматыўнасць гэтых крыніц для зброязнаўчага аналізу да мінімума. Можна толькі вызначыць прынцыповыя ўяўленні (прычым уяўленні дзіцячыя) пра належны выгляд гэтай зброі. Пошук аналогій паміж такімі мечамі і рэальна існаваўшымі тыпамі вельмі праблематычны. Іншая справа з экзэмплярамі, зробленымі дарослымі (у матэрыялах з тэрыторыі Беларусі верагодна толькі рукаятка з Менску). Яны якраз здольныя даць важкую інфармацыю пра клінковую зброю той эпохі.

Апроч мечаў, на тэрыторыі Беларусі вядомы і драўляныя стрэлы. Дзве такія стралы знойдзены ў Гародні (мал.5:1,2)[22], адна - у Полацку на Верхнім Замку[23]. У будучым апрацоўка калекцый драўляных прадметаў з гарадскіх раскопак дазволіць, верагодна, выявіць і іншыя падобныя знаходкі.

Разгледжаныя цацкі сведчаць аб існаванні ў старажытнарускі час мілітарных гульняў двух відаў. Першы від-актыўныя, так бы мовіць "ваенна-спартовыя" гульні. У такіх гульнях дзеці не толькі бавілі свой час, але і атрымлівалі першасныя ваенныя навыкі. Матэрыяльным сведчаннем іх існавання з'яўляецца дзіцячая "зброя". Другі від - гульні, падчас якіх удзельнікі маглі з дапамогай мілітарнай мініяцюры мадэляваць баявыя дзеянні, прасцей кажучы, гуляць у салдацікаў. Да іх прынцыпова набліжаецца гульня ў шахматы, у якой бачылася сапраўдная вайна[24].

Мілітарныя цацкі здольныя стаць цікавымі крыніцамі па гісторыі сярэднявечнай зброі і ўзбагаціць нашыя ўяўленні пра комплекс узбраення эпохі. Пры гэтым не трэба забывацца пра спецыфіку матэрыялу, варта асцярожна падыходзіць да яго выкарыстання і інтэрпрытацыі.

Прынятыя скарачэнні.

АО-Археологические открытия

ІГ НАНБ-Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі

МГУ-Московский Государственный Университет

МИА-Материалы и исследования по археологии СССР

СА-Советская археология

САИ-Свод археологических источников

СС-Скандинавский сборник

[1] Гэтая праца з`яўляецца толькі адной з першых спробаў разгляду мілітарных дзіцячых цацак старажытнарускага часу як асобнай катэгорыі прадметаў матэрыяльнай культуры. Звычайна іх вывучэнне не выходзіць па-за межы аналізу рэчавага матэрыяла раскопак (як станоўчае выключэнне можна назваць грунтоўную працу А.С.Хорашава па наўгародскіх цацках (Хорошев, 1998)). Прапануемая зводка знаходак пакуль не прэтэндуе на паўнату ахопа матэрыялаў.

[2] Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер'е ў ІХ-XIVстст. Мінск, 1991. С. 47. Рыс. 27.

[3] Ласкавы Г.В. Узбраенне воінаў ХІІ-ХІІІстст. з феадальных сядзіб-замкаў Паўночнага Захаду Полацкай зямлі [у:] Старонкі гісторыі Беларусі. Мінск, 1992. С. 51.

[4] Кирпичников А.Н. Древнеруское оружие. Вып.3. Доспех, комплекс боевых средств // САИ. Вып. Е1-36. Ленінград, 1971. С. 31.

[5] Kajzer L. Uzbroenie i ubiór w średniowiecznej Małopolsce w świetl? źródeł ikonograficznych. Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk, 1976. Rys.29:c, 30:a,b,d; Wawronowska Z. Uzbrojenie i ubiór rycerski Piastów śląskich od XII do XIV w. Łódź, 1976. Tabl.XVII:5-7.

[6] ДучыцЛ.У. БраслаўскаеПаазер'е … С. 47.

[7] Зверуго Я.Г. Древний Волковысск (X-XIVвв.). Минск, 1975. Рис. 26:9.

[8] Брайчевська О.А.. Вироби дрібно? пластики, монети і актові печатки як джерело для вивчення чоловічих головних уборів даньоруського часу // Старожитності Південной Русі. Чернігів, 1993. С. 114-115; Пастернак Я. Старий Галич. Археологічно-історічні досліди у 1850-1943 рр. Івано-Франківськ, 1998. С. 255; Хорошев А.С. Детские игрушки из Новгорода (классификационный обзор археологических находок) // Новгород и Новгородская земля. История и археология. Вып.XII. Новгород, 1998. С. 87. Рис. 2:6; Musianowicz K. Sprawozdanie z prac wykopaliskowych przeprowadzonych w roku 1954 w Drohiczyne, pow. Siemiatycze // Wiadomości Archeologiczne. T. XXII. Zeszyt 3-4. Warszawa, 1955. S. 340. Tab. XLV:1,2.

[9] Брайчевська О.А.. Вироби дрібно? пластики, монети … С. 114.

[10] Брайчевська О.А.. Вироби дрібно? пластики, монети … С. 114-115; Зверуго Я.Г., 1989. Верхнее Понеманье в ІХ-ХІІІвв. Минск, 1989. С. 187; Пастернак Я. Старий Галич. С. 255.

[11] Кучінко М.М. Історічно- культурний розвиток Західного Побужжя в ІХ-ХІVстоліттях. Луцьк, 1993. С. 35; Musianowicz K. Sprawozdanie z prac wykopaliskowych… S. 340.

[12] Колединский Л.В. Отчёт о полевых работах в Слуцке в 1986-1987гг. // Минск, 1987. Архіў ІГ НАНБ. Спр. №1044. Т. 1. Т. 3б. С. 96. Рис.201. Прыношу шчырую падзяку сп. Леаніду Калядзінскаму за магчымасць выкарыстаць неапублікаваны матэрыял.

[13] Брайчевська О.А.. Вироби дрібно? пластики, монети … С. 114-115; Килиевич С.Р. Детинец Киева IX-первой половины XIII веков. По материалам археологических исследований. Киев, 1982. Рис. 77; Козубовський Г.А., Івакін Г.Ю., Чекановський А.А., 1993. Дослідження урочищ Гончарі та Кожум'яки у 1987-1989рр // Стародавній Киiв. Археологічні дослідження 1984-1989. Киiв, 1993. С. Рис. 16; Кучинко М.М. Исследования в Черновицкой и Волынской областях // АО 1974 года. Москва, 1975. С. 312; Новое в археологии Киева. Киев, 1981. С. 290-291.

[14] У літаратуры выказвалася меркаванне пра магчымасць экспарту гліняных салдацікаў з зялёнай і жоўтай палівай з Кіева, дзе мусіў знаходзіцца цэнтр іх вытворчасці (Musianowicz, 1955, s.341). Сапраўды, знаходкі канцэнтруюцца ў паўднёварускім рэгіёне. З другога боку, магчымасць шырокага гандлю такімі прымітыўнымі вырабамі як гліняныя салдацікі выклікае пэўныя сумненні. Таму пытанне аб цэнтры, ці цэнтрах іх вытворчасці патрабуе больш дэталёвага вывучэння, што, аднак, выходзіць па-за межы маёй працы.

[15] Давидан О.И. К вопросу о контактах древней Ладоги со Скандинавией. (По материалам нижнего слоя Староладожского городища) // СС, №XVI, Таллин, 1971. С. 140-142; яна ж. Давидан О.И. Стратиграфия нижнего слоя Староладожского городища и вопросы датировки // Археологический сборник. №17. Ленинград, 1976. С. 115; Колчин Б.А. Новгородские древности. Резное дерево // САИ. Вып. Е1-55. Ленинград, 1971. 52; Рябинин Е.А. "Деревянный мир" раннесредневековой Ладоги (по материалам раскопок Земляного городища в 1973-1985гг.) // Раннесредневековые древности Северной Руси и её соседей. Санкт-Петербург, 1999. С. 187-190; Хорошев А.С. Детские игрушки из Новгорода… С. 83-85; Штакельберг Ю.И. Игрушечное оружие из Старой Ладоги // СА. 1969. №2.

[16] Стальсберг А., 1991. О производстве мечей эпохи викингов // Вестник МГУ. 1991. Серия 8. История. №2. С. 77-78.

[17] Колчин Б.А. Новгородские древности… С. 52; Рябинин Е.А. "Деревянный мир" раннесредневековой Ладоги… С. 189-190; Хорошев А.С. Детские игрушки из Новгорода… С. 83-85.

[18] Загорульский Э.М. Возникновение Минска. Минск, 1982. С. 214. Рис. 36.

[19] Загорульский Э.М. Возникновение Минска. С. 214; Кирпичников А.Н. Древнерусское оружие. Вып.1. Мечи и сабли // САИ. Вып. Е1-36. Москва, Ленинград, 1966. С. 53-54.

[20] Рябинин Е.А., 1999. "Деревянный мир" раннесредневековой Ладоги… С. 188-189.

[21] Колчин Б.А., 1971. Новгородские древности. С. 52; Штакельберг Ю.И., 1969. Игрушечное оружие из Старой Ладоги. С. 253.

[22] Воронин Н.Н. Древнее Гродно // МИА, №46. Москва, 1954. С. 64.

[23] Захоўваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Раскопкі А.Р. Мітрафанава, В.Р. Тарасенка, Г.В. Штыхава 1954-1962. Датуецца ХІІІст.

[24] Даркевич В.П., 1988. Народная культура средневековья: светская праздничная жизнь в искусстве IX-XVIвв. Москва, 1988. С. 127.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Хватит париться. На сайте FAST-REFERAT.RU вам сделают любой реферат, курсовую или дипломную. Сам пользуюсь, и вам советую!
Никита20:56:50 01 ноября 2021
.
.20:56:48 01 ноября 2021
.
.20:56:48 01 ноября 2021
.
.20:56:47 01 ноября 2021
.
.20:56:47 01 ноября 2021

Смотреть все комментарии (21)
Работы, похожие на Реферат: Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(286602)
Комментарии (4153)
Copyright © 2005-2021 HEKIMA.RU [email protected] реклама на сайте