Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364139
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62791)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21319)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21692)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8692)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3462)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20644)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР

Название: Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Добавлен 10:48:11 03 августа 2005 Похожие работы
Просмотров: 301 Комментариев: 24 Оценило: 4 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать

Аляксандр Пальчынскі

БДУ гістфак.

знешнепалітычныя прадумовы аб'яднання Заходняй Беларусі ў адзінай савецкай дзяржаве

Пры вывучэнні пытанняў звязаных з прычынамі, што зрабілі магчымым уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР варта звяртаць увагу не толькі на ўнутраныя, але і на шмат якія вонкавыя фактары. Асаблівай увагі заслугоўваюць адносіны Савецкага Саюза з Польшчай, Германіяй, а таксама з Англіяй, Францыяй і ЗША, прычым нетолькі напярэданді, але і падчас другой Сусветнай вайны. Не апошнюю ролю ў савецка-польскіх адносінах тады адыгрывала нацыянальна-тэрытарыяльнае пытанне. Суадносна з падпісаным 18 сакавіка 1921 года ў Рызе мірным дагаворам паміж Савецкай Расіяй і Украінай – з аднаго боку і Польшай з другога, да Польшчы адыйшлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі. Гэта памежная ліныя паздзяліла беларускі народ і зрабіла яго жыхарамі розных дзяржаў. На адносіны Польшчы і СССР у значнай ступені ўплвыала Германія, якая прэтэндавала на далучэнне Заходняй Польшчы, такія ж планы былі ў СССР у адносінах да ўсходняй часкі тагачаснай Польскай дзяржавы. Таму ўжо тады ў 1921, з’явілісь прадпасылкі да непазбежнаці таго, што здарылася ў 1939 годзе.

У кастрычніку 1923 у Маскве адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў СССР В. Кона і пасла Германіі ў СССР герцага Брокендорфа-Рантцаў. Осноўным зместам іх гутаркі было “польскае пытанне”. Тады была выпрацавана дамоўленасць аб тым, што Саюз і Германія будуць сумесна “уздзейнічаць” на Полшу , калі ў аднаго з бакоў узнікнуць з ёй спорныя пытанні. Далейшае наладжванне савецка-германскіх адносінаў выявілася ў падпісанні 24 красавіка 1926 года “Дагавора аб сяброўстве і супрацоўніцтве” між СССР і Германіяй.

У канцы 20-х адбываееца ахладжэнне ў германа-савецкіх адносінах, звязанае з палітыкай “двайнога стандарта” да Веймарскай рэспублікі. Напружанасць таксама ўзнікае на ўсходніх межах СССР, дзе восенню 1931 утвараецца штучная дзяржава Маньчжоў, якая пагражае японскім нападам. У такой сітуацыі савецкае кіраўніцтва ў асобе Сталіна, вырашае абезапасіць свае межы хаця б з захада, шляхам заключэння дамовы з Польшай. Такім чынам 25 чэрвеня 1932 года ў Маскве падпісваецца дагавор об ненападзе між СССР і Польшчай срокам на 13 гадоў. Першы артыкул дамовы дэклараваў:“…стороны обязуются не воевать и не осуществлять каких-либо агрессивных действий друг против друга ни самостоятельно, ни в союзе с каким-либо другим государством».[1] У другім казалася: “Если на оду из сторон будет совершено нападение третьего государства, или группы государств, другая сторона обязуется не оказывать помощи или сотрудничать с государством-агрессором на всём протяжении конфликта».[2] Як бачна, у выніку дамовы на заходніх межах СССР утвараўся савеасаблівы буфер, які адмяжоўваў СССР ад магчымага агрэсара, а палякі, здавалася, маглі не баяцца паўтарэння падзей 1920 года.

Прыход да ўлады ў 1933 годзе ў Германіі нацыянал-сацыялістаў прывёў да значных зменаў у міжнароднай абстаноўке. Германія набывала большую і большую моц і пачынала патрабаваць новага перадзелу сусвету. Гітлер дэклараваў: Мы, нацыянал-сацыялісты…узнаўляем рух у тым напрамку, у якім ён быў прыпынены шасцьсот год таму назад…Мы прыпыняем адвечны ўціск германцаў на поўдзень і захад Еўропы і накіроўваем свой погляд на землі на ўсходзе…Але калі мы сёння кажам аб новых землях у Еўропе, то мы можам мець на ўвазе ў першую чару Расію і падначеленныя ёй акраінныя дзяржавы”.[3]

З прыходам да ўлады А. Гітлера было спынена савецка-германскае ваеннае супрацоўніцтва распачаае ў 1922 годзе, аднак узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва двух краін працягвалася (негледзячы на расправу А.Гітлера ў 1933 годзе з камуністамі і адкрытыя выступленні супраць бальшавікоў начале з СССР і І.Сталіным асабіста). Гэтае супрацоўніцтва, распачатае падпісаннем Рапальскага дагавора, насіла ўзаемавыгадны характар. Пастаўляючы ў Германію харчаванне і сыравіну, СССР атрымоўваў неабходнае прамысловае абсталяванне і новыя тэхналогіі, у тым ліку для абароннай прамысловасці. Іх ў гэтя часы мы больш нідзе не маглі атрымаць. Як вынік зацікаўленнасці ў супрацоўніцтве 22 ліпеня 1933 г. з’явіўся дагавор Германіі і СССР, які падаўжаў дзейнасць берлінскай дамовы 1926г.[4] Безумоўна дагавор быў умоўным, бо абедзве краіны праводзілі двоісную знешнюю палітыку. У студзені 1934 Германія падпісала дамову з Польшай аб непрымяненні сілы адна супраць другой. СССР жадаючы праняць удзел у антыгерманскім “усходнім пакце” уступіў у Лігу Нацый.

Для ажыццяўлення сваіх намераў, прынамсі нападу на СССР, Германіі была патрэбная агульная мяжа з нашай краінай, а яна магла быць усталявана толькі ў выніку захопа немцамі Польшы і Прыбалтыкі. Па меркаванню даследчыкаў, асаблівую цікавасць для немцаў прадстаўлялі беларускія і асабліва ўкраінскія землі. Памкненне да захопу менавіта гэтых зямель тлумачыцца тым, што Германія ўлічвала слабасць сваёй эканомікі, якая выяўлялася ў значнай залежнасці ад імпатрнай сыравіны і асабліва харчавання. Вырашэнне гэтых праблем нямецкае кіраўніцтва бачыла ў захопе Украіны. Далейшае пашырэнне сыравіннай і харчовай базы гітлераўцамі бачылася ў стварэнні каланіяльных гаспадарак не толькі на Украіне і ў Беларусі, а і ў Расіі.

У такой складанай міжнароднай абстаноўцы лёс Польшчы, заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх зямель, уваходзячых у яе склад, выклікаў увагу і занепакоеннасць савецкага кіраўніцтва. Асабліва, калі прынімаць да ўвагі тое, што пасля захопу немцамі Заходняй Беларусі нямецкія войскі апынуліся бы на подступах да Мінску, прычым усе дарогі ў Беларусі ідуць с захада на ўсход. На Украіне дарогі ідуць з поўначы на поўдзень і знаходзіліся яны не ў лепшым стане. Такім чынам атрымоўваецца, што Заходняя Беларусія з’яўляецца найлепшым плацдармам для нападу на СССР, безумоўа гэты факт таксама ўлічваўся пры падрыхтоцы немцамі плана нападу на СССР. Такім чынам, надзённымі знешнепалітычнымі інтарэсамі СССР стала неабходнасць абароны краіны з боку Польшчы, Прыбалтыкі, Фінляндыі і Румыніі.

Ў 1934 г. СССР падаўжае двухбаковыя пакты аб ненападзе з Польшчай, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, у 1935 г. Чэхаславакіяй і Францыяй. Аднак у савекім друку пастаянна падкрэсліваецца жаданне “працягваць сяброўскія адносіны з Германіяй”.[5] І.Сталін, назіраючы за адносінамі паміж заходнімі дзяржавамі, мог прыйсці да высновы, што з імі рызыкавана ўступаць у шчыльны саюз, таму што сістэма “калектыўнай бяспекі”прапануемая заходнім дзяржавам наркомам замежных спраў СССР Літвінавым з непазбежнымі зменамі ў Еўропе акажацца не эфектыўнай. На ўсялякі выпадак, з заходнімі краінамі падтрымліваліся добрыя адносіны, але І. Сталін жадаў мець аднаго надзейнага парнёра, замест вялікай колькасці саюзнікаў, якія “грызуцца” паміж сабой. Гэтым партнёрам натуральна магла стаць Германія. Такім чынам становіцца зразумелай тагачасная палітыка савецкіх дыпламатаў: коштам Польшчы набыць часовага саюзніка ў выгладзе Германіі, а заадно накіраваць нямецкю ваенную машыну на Захад, таму што, у выпадку напада Германіі на Польшчу, Англія і Францыя згодна з дамоўленасцямі павінны распачаць вайну супраць Германіі, аказваючы падтрымку польскаму боку. Такія меркаванні пацьваржаюць рапарты аб настроях савецкага кіраўніцтва, зробленыя французскім паслом у Маскве Р. Кулондрам. Ён перадаваў рэакцыю намесніка наркома замежных спраў Пацёмкіна на мюнхенскую палітыку заходніх дзяржаў, выказаную ім 4 лістапада 1938 г.: “…Не бачу для нас іншага выйсця, акрамя чацьвёртага раздела Польшчы”.[6] Аднак савецкае кіраўніцтва працягвала захоўваць зацікаўленнасць у супрацоўніцтве з Польшчай.

Па ўсім дадзеным можна прыйсці да высновы аб тым, што Міністэрсва замежных спраў Польшчы не ацэньвала, як рэальна мачымае савецка-германскае збліжэнне, не верыла ў магчымасць парушэння СССР мірнага дагавора, не верыла, што СССР мае дастатковыя вайсковыя сілы для вядзення вайны. Падцьвярженнем гэтай высновы могуць служыць словы кіраўніка МЗС Польшчы Ю.Бэка: “…Не бачу магчымасці для заключэння савецка-намецкага дагавора”,”…сумняваюсь, што нам штосці пагражае з боку нашага ўсходняга суседа… Ён занадта слабы, каб па асабістай ініцыятыве пачынаць вайсковыя дзеянні. Ні водная краіна гэтага не вытрымае, калі яна напрацягу некалькіх год расстрэлівае сваі ваенныя і палітычныя кадры.”[7] Разважаючы падобным чынам, польскае кіраўніцтва клапацілася толькі аб бяспецы з боку Германіі і таму звярталася за пакравіцельствам да Францыі і Англіі.

У кастрычніку 1938 г. міністр замежных спраў Гермініі І. Рыбентроп прапанаваў польскаму паслу у Берліне Е. Ліпскаму праект дамовы дзе Польшы прапаноўвалася саступіць Гданьск і даць згодду на будоўлю праз Памор’е аўтамабільнай і чыгуначнай трасы ва Усходнюю Прусію. За гэта Польша атрымоўвала працяг на 25 гадоў польска-нямецкага пакта аб ненападзе 1934 г. Таксама прапаноўвалася і сумесная палітыка ў рамках антыкамінтэрнаўскага пакта.[8] Польша такі варыянт адмовіла. Другая прапанова была з савецкага боку. Савецкі ваенны аташэ ў Коўна майор М.Кароткіх у снежні 1938 г. перадаў польскаму аташэ Л.Жултэку-Міткевічу савецкія прапановы аб стварэнні шырокай антыгітлераўскай кааліцыі з удзелам СССР, Польшы, Чэхаславакіі, Францыі і прыбалтыйскіх дзяржаў. Абавязковымі ўмовамі для Польшы былі:

1. Згода на безперапыннае ўступленне савецкіх войск на тэрыторыі балтыйскіх краін пры параяўленні першых празнакаў нямецкай агрэсіі, пры з’яўленні пагрозы з боку Германіі Польшчы і Літве, ці пры пачатку баявых дзеянняў супраць Францыі;

2. Згода польскага кіраўніцтва на карыстанне СССР базамі і камунікацыямі ў раёне Вільні і Львова, а таксама згода на праход савецкіх войск да гэтых гарадоў і ў напрамку Чэхаславакіі ці Усходняй Прусіі .[9]

І на гэты раз Польшча адмовілася ад прапановы, таму што была звязана дамовамі як з Германіяй, так і з СССР. У такіх абставінах польскае кіраўніцтва бачыла толькі адзін выхад – пайсці на заключэнне дамоў з заходнімі дзяржвамі і атрымаць ад іх гарантыі, якія можна было выкарыстоўваць ў якасці стрымліваючых супраць праяўлення агрэсіі да яе тэрыторыі.

Адказваючы на савецкія прапановы, пасол Польшы ў Маскве Гжыбоўскі ў размове з Молатавым 11 мая 1939 заявіў: “Польшча не лічыць магчымым заключэнне пакта аб узаемадапамозе з СССР у сэнсе практычнай непагчымасці аказання дапамогі Савецкаму Саюзу з боку Польшчы, а міжтым Польчша зыходзіць з таго прынцыпа, што пакт магчыма заключаць талькі на ўмовах узаемнасці”.[10] Польшча, звязаная абавязкамі, не магла паставіць пад пагрозу сваю цэласнасць і суверынітэт. Аднак польскія вайсковыя і дыпламатычныя чыноўнікі не разлічылі рэальных магчымасцяў Францыі і Англіі ў выпадку пачатку вайны. Англія, на той час, не мела рэальных вайсковых магчымасцей прыйсці на дапамогу Польшчы, Францыя мела неэфектыўную армію (падцвердзілася ў першыя тыдні вайны на немяцка-французскай мяжы). Таксама Польшча не магла меркаваць аб тым, што гэтым краінам было выгодна каб вайсковыя дзеянні пачаліся не на іх межах, ці каля іх, а недзе далёка на ўсходзе. Такім чынам польскае кіраўніцтва паступіла неабдумана ўступаўшы ў саюз з краінамі меўшымі аўтарытэт, але не меўшымі дастаткова сіл для дапамогі, а немцы, наадварот, добра пралічілі сітуацыю і зразумелі, што вайсковая дапамога Польшчы з боку Англіі і Францыі будзе неэфектыўнай.

Абстаноўка ў самой Польшчы таксама была даволі складанай. Былі розныя палітычныя сілы, якія па рознаму ставіліся да вырашэння знешнепалітычных праблем. Адныя адзначалі сур’ёзную пагрозу з боку Германіі, іншыя выступалі за супрацоўніцтва з ёй супраць СССР. Напрыклад, віцэ-дырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Польшчы 18 кастрычніка 1938 г. у размове з саветнікам пасольства Германі Р. Шэлія адзначыў: “Пытанне аб Карпацкай Русі мае для нас вырвшаючае значэнне…Калі Карпацкая Русь атайдзе да Венгрыі, то Польша будзе згодна затым выступіць на баку Германіі ў паходзе на Савецкую Расію”.[11] У запісі размовы ад 26 студзеня 1939 між міністрам замежных спраў Польшчы Ю.Бекам і Рыбентропам па пытанню “Аб палітыцы ў адносінах да Савецкага Саюза” адзначаецца, што Рыбентроп “зноў прапанаваў супрацоўніцтва между Германіяй і Польшчай у гэтай вобласці…Бек не скрвыаў, што Польша прэтэндуе на Савецкую Украіну і на выхад да Чырвонага мора”.[12]

Рыхтуючыся да развязвання вайны Германія павінна была адэкватна ацаніць супернікаў, зрабіць выбар дзе і калі распачынаць ванныя дзеянні. Адным з сур’ёзных сапернікаў падавалася Францыя, адак зараз распачаць дзеянні супраць яе замінала Польшча. Гэты тэсіс падцьварджаецца зваротам А.Гітлера да вермахта ад 22 жніўня 1939 г.: “ Для мяне было зразумела, што канфлікт з Польшчай рана ці позна наступіць. Такое рашэнне я прыняў ешчэ ўвесну, хаця меркаваў, што спачатку “пайду” на Захад, а толькі пасля на Усход…Але нельга не звяртаць увагі на небяспечную сітуацыю. Выступаючы са зброяй супраць заходніх краін, я меркаваў усталяваць магчымае супрацоўніцтва з Польшчай…Зараз мне стала зразумела, што Польша выступіць супраць нас са зброяй у выпадку нашага канфлікта з Захадам…”[13] Рыхтуючыся да вайны з Польшчай Гітлер безумоўна ведаў, што яе саюзнікі яшчэ не падрыхтаваны да вайны з Германіяй. Таму спачатку быў распрацаваны план нападу на Польшу, а затым на заходнія дзяржавы. Алеж узнікала пытанне як будзе паводзіць сябе ў такіх абставінах СССР, асабліва калі вермахт дойдзе да яго межаў. Зараз у 1939 годзе, Германія засцерагалася ўзброеннага сутыкнення з СССР, бо ў вайсковыых адносінах яна была не дастаткова моцнай. Тым больш пасля ваенных дзеянняў у Польшчы і пагрозы з боку краін Захада нямецкая армія рэальна не змагла б супрацстаяць Чырвонай Арміі. У сувязі з гэтым у пачатку 1939 года германскае кіраўніцтва прапанавала Савецкаму Саюзу заключыць гандлёвую дамову. Але зараз савецкае кіраўніцтва лічыла немагчымым пачынаць перамовы аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з-за напружанасці ў адносінах між СССР і Германіяй, апошняя стала шукаць магчымасці іх паляпшэння. Таксама гэта было звязана з актывізацыяй знешнепалітычнай дзейнасці Англіі і Францыі. У красавіку 1939 г. пачаліся англа-французска-савецкія перамовы аб уваходжанні СССР у кааліцыю з заходнімі дзяржавамі, што вызвала натуральную занепакоеннасць Германіі. Але ўжо 17 красавіка 1939 г. МЗС Германіі арымаў наступнае пасланне савецкага пасла А.Меркалава: “Савецкая палітыка заўсёды была прамалінейнай… Савецкая Расія ніколі не скарыстае разнагалоссі Германні з заходнімі краінамі, і не жадае іх абвастрэння. У Расіі няма прычын, каб яна не магла знаходзіцца з Германіяй у нармальных адносінах. Пачынаючы з нармалізацыі, гэтыя адносіны з кожным разам маглі б паляпшацца.”[14] А праз два дні савекі бок прадаставіў пісьмовыя ўмовы дагавора аб узаемадапамозе Англіі і Францыі. Безумоўна Гітлеру зараз рабілася зразумела, што СССР вядзе складаную гульню на два фронты.

Між тым сітуацыя ў Еўропе ўскладнялася: Польша яшчэ раз адкрыта заявіла, што не саступіць Германіі Гданьск і Памор’е, германскія дыпламаты пачалі адкрыта пагражаць Польшчы. З аднага боку актывізаваліся кантакты паміж савецкімі і нямецкімі дыплматамі аб дасягненні палітычнага паразумення між Масквой і Берлінам. З другога боку СССР дэклараваў падтрымку полскай пазіцыі на конт Гданьска і Паморскіх земляў. Далей 27 мая 1939 г. публікуецца праект саюэа СССР і заходніх краін супраць Польшчы, дзе адным з пунктаў з’яўляецца неадкладная дапамога СССР з боку Англіі і Францыі ў выпадку вайсковага канфлікта з Германіяй.

Занепакояны такой сітуацыяй германскі бок пачынае больш актыўна звяртацца з прапановамі да СССР з мэтай высвятліць яго сапраўдную пазіцыю. Напрыклад міністр замежных спраў германіі Рыбентроп у прыватнай размове з савецкім пасслом у Берліне СССР Астахавым прапанаваў: “У Прыбалтыцы можа хапіць месца для нас і для вас. Рускія інтарэсы ў дадзеным регіёне не будуць сутыкацца з намі. Што датычцца Польшчы…, то ў выпадку правакацый з яе боку мы ўправімся з ёю за тыдзень…Мы зможам прыйсці да дамоўленнасці з Расіяй у адносінах да Польшы.[15] Пася такіх прапаноў можна паставіць пад сумненне вартасць перамоў між СССР Англіяй і Францыяй, якія пачаліся 12 жніўня. Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Большасць даследчыкаў лічыць, што жнівеньскія перамовы не далі вынікаў з-за неправамоцнасці англійскіх і французскіх вайсковых місій на конт заключэння ваеннай дамовы ці канвенцыі, а таксама адмовы Польшчы на пропуск савецкіх войск праз яе тэрыторыю. ( хоць і вядома, што ў жніўні 1939 польскае кіраўніцтва мела даставерныя дадзеныя аб рыхтаваўшымся нападзе на Польшчу з Боку Германіі). Ёсць іншае меркаванне, 12 жніўня, ў дзень пачатку перамоў з Англіяй і Францыяй Молатаў, праз Астахава даў згоду абмеркаваць “польскае пытанне” і савецка-нямецкія дамовы. Такім чынам, СССР вёў вельмі складаную гульню на два франты, перамовы з Захадам былі афіцыйныя, а з Германіяй тайныя. Факт англа-французска-савецкіх перамоў выкарыстоўваўся як сродак уздзеяння на Германію для адстойвання сваіх пазіцый на перамовах, да таго ж перамовы з саюзнікамі маглі з’яўляцца выдатным варыянтам, калі Германія раптам адмовілася б ад супрацоўніцтва з Саюзам. Такая пазіцыя СССР была вельмі ўдалай: пры дасягненні дамоўленасцей з Германіяй СССР мог спыніць прерамовы с Захадам спасылаючыся на адмову ў выкарыстанні Румыніі і Польшчы ў якасці плацдарма для аказання дапамогі саюзнікам і нанясення ўдару па Германні, а калі германа-савецкія дамоўленасці не дасягнуты – уступаць у кааліцыю з саюзнікамі.

Пачынаючы з 12 жніўня германскі бок працягваў актывізаваць свае намаганні. 14 жніўня Рыбентроп адаслаў у Шуленбургу ў Маскву спецыяльную інструкцыю, дзе казалася, што Германія дасць згоду на прапановы СССР. Савецкае кіраўніцтва зразумела, што Германія гатова ісці на збліжэнне. Але Молатаў жадаў атрымаць папярэднюю згоду на надпісанне пакта аб ненападзе. Таму перамовы з Захадам былі працягнуты да 21 жніўня. 15 жніўня пасол Шуленберг паведаміў Молатаву аб гатоўнасці Рыбентропа на афіцыйны візіт у СССР. 17 жніўня ім былі перададзены наступныя прапановы міністра замежшых спраў Германіі: Рыбентроп прапаноўваў заключэнне пакта аб ненападзе срокам на 25 гадоў, перадаў абяцанні паўплываць на Японію з мэтай змены яе пазіцыі ў адносінах да СССР. Молатаў адказаў прапановай падпісаць гандлёвую дамову, а затым пакт аб ненападзе. У выніку 19 жніўня 1939 г. была заключана савецка-германская гандлёвая дамова. Яна прадугледжавала пастаўку у Гераманію сыравіны, узамен на атрыманне СССР крэдыта на закупку абсталявання для прамысловасці. Разам з тэкстам дамовы Савецкі Саюз перадаў Германіі праект пакта аб ненападзенні. Таксама савецкім бокам была выстаўленая спецыяльная ўмова: “Пакт быдзе дзейсны толькі ў тым выпадку, калі ў дадатак да яго будзе падпісаны спецыяльны пратакол, які будзе адлюстроўваць нашыя інтарэсы ў той ці іншай галіне знешняй палітыкі і які стане спецыяльнай часткай пакта”.[16]

Такім чынам СССР сам з’явіўся ініцыятарам сакрэтнага дадатковага пратаколу да дагавора аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. Менавіта гэты пратакол вызначыў лёс Польшчы зараз і іншых старан пазней. Аднак нельга пагацца з тым тэзісам, што менавіта СССР з’віўся галоўным віноўнікам таго, што зарылася з Польшчай 1 верасня 1939 г. Адказнасць трэба ўскласці на ўсе тыя бакі што не знайшлі магчымасцяў, ці не захацелі перапыніць будучы ход падзей на перамовах Францыі, Англіі, Польшчы, СССР і інш. краін. Толькі Германію можна безапеляцыйна назваць ініцыятарам усіх тых няшчасцяў, якія ахапілі сусвет 1 верасня 1939 г.

Гераманскае кіраўніцтва 20 жніўня зноў (зараз гэта А. Гітлер зрабіў асабістым зваротам да І.Сталіна) паставіла пытанне аб часе прыезду ў Маскву Рыбентропа, 21 быў атрыманы станоўчы адказ з датай 23 жніўня.[17] У такіх знешненпалітычных абставінах Англія і Францыя схілі Польшчу даць згоду на вядзенне польска-савецкіх перамоў на конт аказання дапамогі СССР у выпадку нападзення на яе Германіі. Але зараз было ўжо позна. Савецкае кіраўніцтва зрабіла канчатковы выбар.

23 жніўня а 12 гадзіне міністр замежных спраў Германіі Іахім фон Рыбентроп прыбыў у Маскву. Перамовы завершыліся ўначы 24 жніўня, іх вынікам стала падпісанне “Договора о ненападении между Германией и Советским Союзом»[18] , вядомага зараз як “Пакт Молатава–Рыбентропа”. Таксама тады быў падпісаны сакрэтны датковы пратакол, які меў асаблівае значэнне для лёсу і еўрапейскіх краін і асабліва Польшчы. На конт Польшчы ў гэтым дакуменце адзначалася: ”…2. У выпадку тэрытарыяльна-палітычнай перабудовы абласцей, якія ўваходзяць у склад Польскай дзяржавы, мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Нарэва, віслы і Сана. Пытанне, ці з’яўляецца ў абаюдных інтарэсах пажаданым захоўванне самастойнасці Польскай дзяржавы і якімі будуць межы гэтай дзяржавы, можа быць канчаткова высветлена толькі ў рэчышчы далейшага палітычнага развіцця.”[19]

Трэба адзначыць, што ўжо само існаванне такога дакумента, як пакт аб ненападзе паміж дзяржавамі, што не маюць агульнай мяжы з’ўляўся нонсенсам у дыпламатычнай практыцы і павінны быў выклікаць насцярожанасцт польскіх правячых колаў. Было натуральна зразумела, што калі мяжы няма, а пакт існуе, падпісаўшыя яго дзяржавы, гэтую мяжу збіраюцца ўсталяваць. Так і адбылося. Ужо 24 жніўня ядбылося паседжанне польскага ўрада на якім выпрацоўваліся адносіны да пакта Молатаў–Рыбентроп. Была распачата частковая мабілізацыя войска, актывізаваліся перамовы польскага ўрада з Англіяй на конт вайсковага саюза. Польскі ўрад быў упэўнены, што Велікабрытанія золее спыніць нямецкі напад па Польшчу. У сваю чаргу англійскія, а з імі і польскія дыпламаты памылкова адводзілі СССР ролю назіральніка ў польска-германскам канфлікце. Яны меркавалі што падпісанне пакта 23 жніўня мае пад сабой жаданне сутыкнуць Германію з Англіяй і Францыяй, а затым, аслабленым вайной праціўнікам, навязаць сваю палітыку. Акрамя таго, англійскія прапановы па ўрэгулявянню сітуацыі былі прынятыя афіцыйнай Варшавай, чым сарвалі сарвалі правядзенне поўнай мабілізацыі польскай арміі.

25 жніўня ў Лондане быў падпісаны польска-брытанскі дагавор аб саюзе. 28 жніўня між Молатавым і германскім паслом Шуленбургам было дадаткова падпісана тлумачэнне да “сакрэтнага дадатковага пратаколу”, дзе ўдакладнялася, што “мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Піса, Нарэва, Вісла, Сана.”[20] . 31 жніўня 1939 года на паседжанні ВС СССР пакт “Молатаў–Рыбентроп” быў ратыфікаваны, а 1 верасня ў 4.45 раніцы вермахт пачаў уступленне на тэрыторыю Польшчы, тым самым распачаўшы ІІ-ю сусветную вайну.

З самага пачатку вайны нямецкая дыпламатыя ўсяляк падштурхоўвала Савецкі Саюз выканаць свае абавязкі і выступіць супраць Польшчы з усходу каб ускласці развязванне вайны і на Саюз (размовы Шуленбурга з Молатавым 3, 9 верасня). Але І. Сталін, ствараючы бачнасць нейтралітэту да таго, што робіцца ля граніц яго дзяржавы ўсяляк адцягваў выступленне Чырвонай Арміі. Заключыўшы дагавор аб ненападзе з Германіяй ён разлічваў, што ў выніку нямецка-польскае вайны Англія і Францыя, якія мелі дагаворы з Польшчай, будуць уцягнуты ў вайну супраць Германіі, такім чынам вайна зяцягнецца, што будзе накарысць СССР. Сапраўды праз тры дні 3 верасня, згодна з прынятымі раней абавазкамі, Англія і Францыя абвесцілі вайну Германіі. Аднак сваечасовай эфектыўнай дапамогі польскай арміі яны не аказалі. А падзеі на польскім фронце, негледзячы на мужнае супраціўленне палякаў, развіваліся вельмі імкліва і трагічна для польскага боку. Дарэчы, да сенешняга часу сярод польскіх гісторыкаў пераважае меркаванне аб рэальных магчымасцях польскай арміі супрацьстаяць нямецкаму нападу, каб ей не перашкодзіў “удар у спіну” нанесены Чырвонай Арміяй, але на нашу думку гэта не адпявядае рэчаіснаці. Тая абстаноўка, што склалася на польска-германскім фронце да сярэдзіны верасня 1939 не пакідала шансаў на хоць якія паспяховыя абарончыя дзеянні. Пасля двух першых тыдняў вайны германа-польскі фронт ўжо распаўся і толькі асобныя часткі і групоўкі польскай арміі ізалявана працягвалі весці баявыя дзеянні. Германская армія аперуючы вялікімі танкавымі і матарызаванымі часткамі, заняла галоўныя прамысловыя цэнтры і 16 верасня замкнула кальцо акружэння польскіх войск на ўсход ад Варшавы. Нямецкія войскі выйшлі на лінію Львоў – Уладзімір-Валынскі – Брэст – Беласток. Асноўныя ваенныя сілы Польшчы паля гэтай кампаніі фактычна былі разгромлены.

З другога боку нельга пагадзіцца з меркаванем распаўсюджаным ў савецкай гістарыяграфіі, аб тым, што савецкая ваенная акцыя не планавалася і была вызваная толькі склаўшымся становішчам. 9 верасня на настойлівыя прапановы Шуленбурга распачаць вайсковыя Молатаў заверыў, што вось вось “пачнем” і што савецкія войскі чакаюць пакуль падзе Варшава. 10 верасня ён заявіў паслу, што “савецкі ўрад выкарыстоўвае прасоўванне нямецкіх войск, каб упэўніцца, што Польшча распалася і што СССР неабходна прыйсці на дапамогу ўкраінцам і беларусам”[21] . Дарэчы гэты тэзіс быў зразумелым для народаі адмяжоўваў СССР ад бачання яго агрэсарам. У сродках массавай інфармацыі была распчата кампанія з мэтай зняць з сябе адказнасць за вайсковыя дзеянні і высвятліць рэакцыю замежжа на плануемую акцыю. Яскравым прыкладам яе можа служыць публікацыя “О внутренних причинах военного поражения Польши”.[22] 10 верася перыядычны друк паведамляў аб спыненні звальння ў запас з Чырвонай Арміі, аб правядзенні частковага прызыву рэзервістаў, паколькі германа-польская вайна прымае пагражаючы характар і патрабуе захадаў па абароне краіны.”[23] 11 верасня быў аддадзены загад аб утварэнні на базе вайсковых акруг Беларускага і Украінскага франтоў. З 11 верасня забаранялася публікацыя дадзеных аб грузавых перавозках і пакажчыках прамысловасці, прымаліся спецыяльныя меры ахове прымысловых і іншых важных аб’ектаў.

Вайсковыя дзеянні Чырвоная Армія не пачынала. А ўціск на савецкае кіраўніцтва ўзмацняўся: Масква атрымала дэпешу, дзе заяўлялася, што калі Расія не пачне наступ на ўсходзе Германія ваенныя дзеянні спыніць і створыць на захопленых землях буферныя дзяржавы (польскўю, украінскую, беларускую). Аднак паляпшэнне знешнепалітычнай сітуацыі на ўсходзе СССР (15 верасня заключана савецка-японскае перамір’е) і рашэнне саюзнікаў (12 верасня на нарадзе ў Авіле(Францыя))не ўступаць у актыўныя баявыя дзеянні з Германіяй змянілі пазіцыю савекага кіраўніцтва. Акрамя таго 13-14 верасня перадавыя намецкія часткі пераправіліся праз Буг і перайшлі “лінію Керзана”, уступаючы ў “савецкую сферу інтарэсаў”. 16 верасня ў 16.00. у частках Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад аб выступленні ў вызваленчы паход на захад (аперацыя павінна была пачацца 17 верасня ў 5.00.). Вечарам тагож дня Молатаў сустрэўся з паслом Германіі Шуленбургам і заявіў, што 17-18 верасня Чырвоная Армія перайдзе савецка-польскую мяжу, каб абараніць народы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў сувязі з распадам Польшчы, дэзавуацыяй у сувязі з гэтым савецка-польскіх дамоўленасцяў і магчымасццю пагрозы беларускаму і украінскаму насельніцтву ўсходнепольскіх замель з боку трэціх дзяржаў.[24] Потым гэтыя аргументы стануць асновай ноты перададзенай польскаму паслу Гжыбоўскаму.[25] Далей, у дзве гадзіны 17 верасня асабіста Сталін вызваў да сябе Шуленбурга і ў прысутнасці Молатава і Варашылава заявіў, што а 6-й гадзіне раніцы пачнецца савецкі наступ, а затым запатрабаваў ад нямецкага боку прыказу германскім войскам не перасякаць мяжу па лініі Беласток–Брэст–Львоў. Таксама Шуленбург быў азнаёмлены з тэкстам ноты падрыхтаванай для пасла Польшчы Гжыбоўскага. Ноччу, а 3-й гадзіне Вацлаў Гжыбоўскі атрымае гэтую ноту, падпісаную Молатавым, ад намесніка міністра замежных спраў СССР Ул. Пацёмкіна. Полькі пасол, пакідаючы кабінет Пацёмкна, ноту не прыняў і яна была дастаўлена ў пасольства Польшчы кур’ерам. У 5.05 Гжыбоўскі перадае радыёграму польскаму ўраду ў Крамянец, дзе паведамляе аб савецкай агрэсіі. А ў гэты час войскі Беларускага і Украінскага франтоў ўжо пачалі пераход савецка-полькай мяжы, пачаўшы “вызвольны паход”. Такім чынам адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў адзінай савецкай дзяржаве.

Пасля ліквідацыі Польскай дзяржавы адбыўся другі візіт германскага міністра замежных спраў у Маскву. Тады, 28 верасня 1939г., між Молатавым і Рыбентропам быў падпісаны Германа–савецкі дагавор аб дружбе і мяжы між СССР і Германіяй.[26] Тады ж былі падпісаны Даверчы пратакол і два сакрэтных дадатковых пратакола. Найбольш значным з іх быў адзін з сактэтных дадатковых пратаколаў, дзе мяжа вызначанная пратаколам ад 23 жніўня 1939г. мянялась такім чынам, што тэрыторыя Літоўскай дзяржавы трапляла ў сферу інтарэсаў СССР, а Люблінскае ваяводстваі частка Варшаўскага ваяводства адыходзіла да сферы інтарэсаў Германіі.[27] Дагавор утрымліваў карту, дзе вызначалася новая мяжа між Германіяй і СССР. Яна адразу была надрукаваная савецкіх газетах (гл. дадатак).

Напрыканцы гэтага раздзела будзе лагічным звярнуцца да пытання аб юрыдычным замацаванні заходніх межаў СССР. Калі ў жніўні 1942г. польскі эмігранцкі ўрад выкарыстаў у Іране польскія вайсковыя часткі, якія былі сфарміраваны ў СССР згодна з польска-савецкай дамовай ад 30 ліпеня 1941 г., а затым у 1943 г. стала адкрыта праводзіць антысавецкую палітыку, урад СССР 25 красавіка 1943 г. разарваў адносіны з урадам Польшчы.

Такі паварот падзей прывёў да забеспакенасці саюзнікаў па антыгітлераўскай каааліцыі. У сувязі з гэтым на працягу Маскоўскай канфэрэнцыі міністраў замежных спраў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Англіі і ЗША прадпрымалі папыткі дабіцца ад СССР аднаўлення дыпламатычных зносін з урадам Польшчы. Дэлегацыія СССР выступала за незалежную Польшчу, але такая пазіцыя па польскаму пытанню не задавольвала ні ЗША, ні ў першую чаргу Англію. Таму пытанне аб межах Польшчы, у першую чаргу аб усходніх, а дакладней аб будучыні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, было зноў паднята саюзнікамі СССР на Тэгэранскай канферэнцыі ў кастрычніку–снежні 1943 г.

Гэтае пытанне абмярковывалася, у асноўным, на працягу двухбаковых англа-савецкіх перамоў. Савеці бок прапаноўваў прыняць у якасці мяжы “лінію Керзана” (была устаноўленая ў 1919 г. краінамі Антанты), якая супадала б з этнаграфічнай мяжой польскага народа і праходзіла па лініі Гродна–Ялоўка–Няміраў–Брэст–Дарагуст–Усцілуг на ўсход ад Грубешава, праз Крылоў, далей на захад Равы Рускай, на ўсход Перамышля да Карпат. Пасля пацяглай дыскусіі па пытанну, У.Чэрчыль згадзіўся на ўсталяванне усходняй мяжы Польшсы па “лініі Керзана”, а заходняй – па “лінні ракі Одэр”. Такім чынам было прызнана права народаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны заставацца ў складзе СССР.[28]

У ходзе барацьбы палякаў з германскай акупацыяй у Польшчы ўзнікла народная нацыянальная ўлада – Краёва рада народава. 21 ліпеня 1944 ёй быў заснаваны Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), які з’яўляўся выканаўчым органам Рады. Ён быў падтрыманы СССР, але не прызнаваўся ні польскім эмігрантсім ўрадам, ні ЗША, ні Англіяй. Але дзякуючы пазіцыі савецкага ўрада эмігрантскі польскі урад Мікалайчыка быў вымушаны пайскі на кантакты з ПКНВ і ў жніўні 1944 г. ў Маскве распачаліся перамовы між эмігранцкім польскім ўрадам і ПКНВ. У кастрычніку яны былі працягнуты з удзелам Сталіна і Чэрчыля . На іх Мікалайчык працягваў патрабаваць заходнебеларускія і заходнеўкаінскія землі, але ПКНВ гэтыя патрабаванні не падтрымалў, як не адпавядаючыя нацыянальнаму прынцыпу. СССР заняў такую ж пазіцыю.[29]

Тым не меньш, урад Мікалайчыка, пры падтрымцы ЗША і Англіі, працягваў патрабаваць землі Заходняй Беларусі і Украіны. Таму пытанне аб усходняй мяжы Польшчы зноў стала прадметам дыскусіі на Крымскай канферэнцыі кіраўнікоў саюзных дзяржаў. У выніку працяглага абмеркавання быў прыняты савекі праект па Польшчы. Савецка польская мяжа была вызначана па нацыянальнаму прызнаку т.е. па “лініі Керзана”, з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах на 5-8 км на карысць Польчшы.[30]

Такім чынам было вырашана пытанне аб ўсходняй мяжы Польшчы. Але галоўнае, што канчтковае міравое прызнанне атрымаў факт уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР, якое пачалося 17 вераня 1939 г з аперацыі Чырвонай Арміі і было замацавана дэкларацыяй Нарднага схода Заходняй Беларусі, і законам “Аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР” які прынала сесія ВС БССР 12 снежня 1939 г.


[1]

[2]

[3] История внешней политики СССР. Т. 1. 1917-1945 гг. М. 1976. С. 283, 284.

[4]

[5]

[6] Bergman A. Najlepszy sojuznik Hitlera. Londyn, 1981, S.12.

[7] Gregorowicz S. Polska –ZSRR: stosunki polityczne. 1925-1939. Warszawa, 1995, S. 153.

[8] Gregorowicz S. Polska –ZSRR: stosunki polityczne. 1925-1939. Warszawa, 1995, S. 165-166.

[9] Turlejska M. Pok przed kleska: 1.09.1938-1.09.1939. Warszawa, 1965, S. 400.

[10] Документы внешней политики. 1939 год. Т. 22. Кн. 1. М. 1992. С. 357.

[11] СССР в борьбе за мир накануне Второй мировой войны (сентябрь 1938 - август 1939 гг.). Документы и материалы. М. 1971. С. 82.

[12] Там жа. С. 171.

[13] Zmowa: IV rozbior Polski. Warszawa, 1990, S.47.

[14] Lojek J. Agresja 17 wrzesnia 1939. Warszawa, 1990, S.19.

[15] Bergman A. Najlepszy sojuznik Hitlera. Londyn, 1981, S.25

[16] Документы внешней политики, 1939 год. т.22, книга первая, М., 1992, с.618-619.

[17] История внешней политики СССР. Т. 1, С. 391.

[18] Россия. ХХ век. Документы. 1941 г. В 2-х кн. Кн. 2. М. 1998. С. 576.

[19] «Спадчына», 1994, №1, с.84.

[20] Россия. ХХ век. Документы. 1941 г. В 2-х кн. Кн. 2. М. 1998. С. 578.

[21] Gregorowicz S. Polska –ZSRR: stosunki polityczne. 1925-1939. Warszawa, 1995, S. 207.

[22] «Правда», 1939, 14 сентября.

[23] ПарсаданаваВ. Польша, Германия и СССР между 23 августа и 28 сентября 1939 // Вопросы истории, 1997, №7, С.21.

[24]

[25] Документы и материалы по истории советско-польских отношений, Т.4, Москва, 1973, С.178.

[26] Россия. ХХ век. Документы. 1941 г. В 2-х кн. Кн. 2. М. 1998. С. 585.

[27] Там жа. С.586.

[28] Тегеранская конференция руководителей трех союзных держав – СССР, США и Великобритании. 28 ноября - 1 декабря 1943 г. Сборник документов. М. 1984. С. 150.

[29] История внешней политики СССР. Т. 1. С. 470.

[30] Крымская конференция руководителей трех союзных держав – СССР, США и Великобритании. 4-11 февраля 1945 г. М. 1984. С. 120, 147.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Хватит париться. На сайте FAST-REFERAT.RU вам сделают любой реферат, курсовую или дипломную. Сам пользуюсь, и вам советую!
Никита00:51:03 02 ноября 2021
.
.00:51:02 02 ноября 2021
.
.00:51:02 02 ноября 2021
.
.00:51:01 02 ноября 2021
.
.00:51:01 02 ноября 2021

Смотреть все комментарии (24)
Работы, похожие на Реферат: Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(294150)
Комментарии (4230)
Copyright © 2005-2022 HEKIMA.RU [email protected] реклама на сайте